Паходня (Горадня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паходня (Горадня)
Remove ads

«Паходня»[1]самадзейная гістарычная суполка пры Гарадзенскім Доме культуры. Сядзіба месьцілася: места Горадня, Гарадзенскі Дом Культуры. «Паходня» была заснаваная 12 сакавіка 1986 году. У яе склад увайшла вялікая колькасьць людзей: работнікі ВНУ, работнікі гарадзенскага аддзяленьня НДІ біяхіміі Акадэміі Навук БССР, работнікі музэяў Горадні, студэнты, тэхнічная і творчая інтэлігенцыя, настаўнікі, і іншыя работнікі Горадні.

Хуткія факты Даведка, Дата ўтварэньня ...
Remove ads

Дзейнасьць

«Паходня» была заснаваная 12 сакавіка 1986 году і прыпыніла сваю дзейнасьць[2], а спыніў сваю дзейнасьць 22 верасьня 2021 году[3].

Задачы

Свае задачы «Паходня» апісала ў статуце і праграме. «Паходня» мела нагрудны знак, памятную мэдаль (уручалася гасьцям «Паходні»). Галоўная ўправа — Рада «Паходні», была выбарная. Па стане на 1988 год «Паходня» мела каля 200 членаў.

Асноўная дзейнасьць «Паходні» — вывучэньне й праваслаўненьне мінулага Горадні й Беларусі, яе культуры, баявых і працоўных дасягненьняў роднага краю, дзейнасьць славутых ураджэнцаў Беларусі (у тым ліку Горадні і Гарадзенскае вобласьці), распаўсюджаньне і праслаўленьне беларускае мовы і чытанкі.

Таварыства

«Паходня» мела таварыскія зносіны з камсамолам, а таксама з гарадзенскім абласным аддзяленьнем Беларускага фонду культуры, аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Спосабы

«Паходня» праводзіла вальныя соймы, дзе гаварылі аб стане культуры і яе разьвіцьці. Праводзілі суботнікі па добраўпарадкаваньню места Горадня. Удзельнічала ў раскопках Старога замку ў Горадні. Праводзілі экскурсіі ў музэі Горадні і Гарадзенскае вобласьці, сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, паэтамі, мастакамі, артыстамі і інш.

Праводзілі дабрачынныя вечарыны і канцэрты для збору сродкаў на помнікі:

«Паходня» праводзіла навукова-практычныя канфэрэнцыі:

  • 400-годзьдзе фарнае аптэкі ў Горадні
  • 150-годзьдзе са дня нараджэньня К. Каліноўскага
  • 100-годзьдзе са дня нараджэньня Я. Драздовіча
Remove ads

Водгукі

Першы пісар Гарадзенскага гаркому КПБ заявіў на выступе ў гаркоме пра Паходню:

Час перамен час дзеяньня. Разам з тым, трэба прама сказаць, што далёка не адназначныя працэсы ідуць, напрыклад, у клюбе «Паходня». З аднаго боку, ў адпаведнасьці са статутам гэта дзеяньні за ахову помнікаў гісторыі й нацыянальнае культуры , а з другога боку пачуцьці, якія ў асобных яе членаў часам бяруць верх над дарослымі мысьлямі.

— Першы пісар Гарадзенскага гаркому КПБ. «Гарадзенская праўда». 1988 год[4].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads