Пашпарт БНР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пашпарт БНР
Remove ads

Па́шпарт Белару́скай Наро́днай Рэспу́блікі — агульнаграмадзянскі пашпарт, які выдаваўся з 1918 року.

Хуткія факты Створаны, Аўтар(-ы) ...

Амаль у самым пачатку дзейнасьці Народны сакратарыят БНР увёў статус грамадзянства БНР. Ад сакавіка да лістапада 1918 року выдаваліся пасьведчаньні, якія дазвалялі перасякаць мяжу і лінію фронту[1]. 19 сьнежня 1919 року Рада БНР прыняла Закон аб грамадзянстве Беларускай народнай рэспублікі, паводле якога беларускім грамадзянінам лічыліся ўсе асобы, якія паводле стану на пачатак 1914 року жылі на тэрыторыі Беларусі і мелі расейскае падданства[2]. Такіх людзей аўтаматычна залічвалі ў беларускае грамадзянства і выдавалі пашпарты. Падвойнае грамадзянства было забароненае і лічылася дзяржаўнай здрадай[3].

Thumb
Дыпляматычны пашпарт Леаніда Зайца, дзяржаўнага кантралера Рады БНР

Пашпарты пачалі друкаваць у 1919 року ў друкарні Язэпа Галеўскага ў Бэрліне. У іх налічваліся 12 старонак, вокладкі сьветла-ружовыя або цёмна-сінія, з выявай «Пагоні». У ім былі пазначаныя дата і месца нараджэньня асобы, падданства, асаблівыя прыкметы (рост, колер валасоў, вачэй). Акрамя гэтага, існавалі дыпляматычныя пашпарты, якія атрымлівалі афіцыйныя ўрадавыя асобы БНР[1].

Першапачаткова пашпарты выдавалі на тэрыторыі Беларусі. Пасьля бальшавіцкай акупацыі кіраўніцтва БНР зьехала зь Менску сьпярша ў Вільню, пасьля ў Горадню, а стуль — у Коўна. Пашпарты сталі выдаваць замежныя прадстаўніцтвы ў розных краінах Эўропы. Так, беларускае консульства ў Адэсе зарэгістравала каля 16 тысячаў беларусаў[4]; Дыпляматычная місія ў Бэрліне атрымала дазвол ад нямецкіх уладаў выдаваць цывільным беларусам пашпарты, а былым ваеннапалонным — урадавыя пасьведчаньні[5].

Пашпарт БНР даваў дазвол на выезд за мяжу, атрыманьне візы на пераезд у Амэрыку ці вяртаньне на радзіму[3].

Агулам у розны час былі надрукаваныя 10 тысячаў блянкаў для пашпартоў БНР. Аднак зьвестак пра тое, колькі з іх выдадзена, няма. Паводле гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, пашпарты выкарыстоўваліся да канца 1920-х рокаў[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads