Паядынак (ток-шоў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паядынак (ток-шоў)
Remove ads

«Паядынак» (па-расейску: Поединок) — расейскае грамадзка-палітычнае ток-шоў. Выходзіць па чацьвяргах увечары. Першы выпуск перадачы на тэлеканале «Расея-1» адбыўся 2 верасьня 2010 году. Вядоўца — Уладзімер Салаўёў. Праграма выходзіць у прамым этэры на Далёкім Усходзе Расеі (Дубль-1), а для іншых рэгіёнаў Расеі й замежных краінаў праграма трансьлюецца ў запісы. Працягласьць аднаго выпуску (за выключэньнем рэклямных блёкаў) складае ад 65 да 95 хвілінаў.

Хуткія факты Жанр, Аўтар ...

Раней яна выходзіла па пятніцах на былым канале ТВС пад гэтай жа назваю з 7 чэрвеня 2002 па 21 чэрвеня 2003 году, але потым зачынілася разам з тэлеканалам, а затым з 4 верасьня 2003 па 23 красавіка 2009 году выходзіла на НТБ, але ўжо пад назваю «Да бар’еру!».

У перадпачатку выбараў у Дзяржаўную Думу РФ з 4 лістапада па 4 сьнежня 2011 году (фактычна — да 19 студзеня 2012 году) й у перадпачатку выбараў прэзыдэнта РФ з 4 лютага па 3 сакавіка 2012 году паказ грамадзка-палітычных ток-шоў, у прыватнасьці «Паядынак» быў часова прыпынены.

Remove ads

Правілы перадачы

У перадачы «Паядынак» сустракаюцца два вядомых чалавека (два бакі), якія прытрымліваюцца процілеглых поглядаў на якую-небудзь актуальную праблему. Дэбаты праходзяць у тры раўнда працягласьцю ў 10-15 хвілін кожны.

  • У першым раўндзе бакі могуць задаваць пытаньні адзін аднаму й адказваюць на іх.
  • У другім раўндзе да гутаркі далучаюцца экспэрты («сэкунданты»), якія задаюць пытаньні процілегламу боку (абодвум бакам).
  • У трэцім раўндзе пытаньні бакам задае сам вядоўца.

Падчас спрэчак тэлегледачы могуць галасаваць за ўдзельнікаў пры дапамозе тэлефонных званкоў ды SMS-паведамленьняў.

Пераможцам у канцы праграмы прызнаецца той, хто атрымаў большую колькасьць галасоў тэлегледачоў.

Remove ads

Сьпіс выпускаў

Статыстыка

Рэкорды праграмы

  • Рэкордна максымальны лік гледачовых галасоў (135 474) было зафіксавана ў 48 выпуску ад 19 студзеня 2012 году за Генадзя Зюганава. У першым сэзоне — у 19 выпуску ад 10 лютага 2011 году за Сяргея Кургіняна (101 446). У другім за Уладзімера Жырыноўскага (47 выпуск і 123 655 галасоў)..
  • Рэкордна мінімальнае (7713) — за Юлія Гусмана у 23 выпуску ад 10 сакавіка 2011 гады.
  • Рэкорднае сумарнае галасаваньне (за абодвух) было ў першым пасьля выбараў 2011 выпуску (выпуск № 48) — усяго 265 567 чалавек прынялі ўдзел у галасаваньні (у тым ліку 135 474 галасоў (51 %) — за Генадзя Зюганава й 130 093 (49 %) — за Міхаіла Прохарава).
  • Рэкордную сумарную колькасьць разоў тэлепраграму наведаў Уладзімер Жырыноўскі (14 разоў).

Найвялікія галасы

Больш інфармацыі Лік галасоў, Госьць (выпуск) ...
Нумар выпуску, вылучаны чырвоным колерам, абазначае госьця які прайграў у «Паядынку».

Рэйтынг наведвальнасьці госьцяў

Наведалі больш за 3 разы

Больш інфармацыі Месца, Госьць ...

Наведалі тройчы

Наведалі двойчы

  • Аляксей Вэнэдыктаў (0-2)
  • Марат Гельман (1-1)
  • Юлій Гусман (0-2)
  • Гемаль Джэмаль (1-1)
  • Сяргей Кургінян (2-0)
  • Аркадзь Мамантаў (2-0)
  • Сяргей Міронаў (0-2)
  • Зьміцер Рагозін (2-0)
  • Гэнры Рэзьнік (1-1)
  • Алег Мітваль (1-1)
  • Віктар Ярафееў (2-0)
Remove ads

Асабістыя сустрэчы

  • Аляксандар Праханаў і Ірына Хакамада канкуравалі двойчы (9 чэрвеня 2011 г. і 23 верасьня 2011 г.), у абодвух выпадках перамога была за Праханавым.
  • Уладзімер Жырыноўкі і Сяргей Мітрохін канкуравалі двойчы (2 верасьня 2010 г. і 6 кастрычніка 2011 г.), у першым выпадку перамога была за Мітрохіным, у другім за Жырыноўскім.
  • Аляксандар Праханаў і Леанід Гозман сустракаліся двойчы і абодва разу Гозман трываў паразу, прычым у абедзьвюх сустрэчах адсоткавыя суадносіны былі аднолькавым (71% — Праханаў, 29% — Гозман).
Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Трохразовы ўдзельнік праграмы Мікіта Міхалкоў быў трацейскім судзьдзём у 16-м выпуску.
  • 26 траўня 2011 у другім раўндзе перадачы (пасьля правакацыйнага пытаньня Дылі Енікеевай) Мікалай Аляксееў пакінуў студыю. Замест яго сканчаць другі раўнд выклікалася Яўгенія Ото, якую ў трэцім раўндзе зьмяніў Мікалай Хромаў.

Глядзіце таксама

  • Выбары 2011. Дэбаты
  • Выбары 2012. Дэбаты

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads