Паўднёвая Дакота
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвая Дакота — штат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, зьвесткі 2000 году). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс. Дэвіз: «Улада народа па волі Божай». Афіцыйная мянушка: «Штат каётаў».
Remove ads
Геаграфія
Плошча штату 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — зь Мінэсотай і Аёвай, на поўдні — з Нэбраскай, на захадзе — з Ваёмінгам і Мантанай.
Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака Мізуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.
Remove ads
Гісторыя
Першымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты дасьледавалі ў XVIII стагодзьдзі французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчаная францускай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калёніі Люізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Люізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота сталася часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленьне гэтай тэрыторыі пачалося ў 70-х гадах XIX стагодзьдзя, калі ў гарах Блэк-Хілз былі знойдзеныя запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статус штату ЗША.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads