Паўднёвая Тарава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвая Тарава — сталіца Кірыбаці, знаходзіцца на атоле Тарава. Насельніцтва налічвае каля 40 тыс. чалавек, плошча каля 15,5 км².
Горад разьмяшчаецца на чатырох прылягаючых выспах, на якіх разьмяшчаюцца дзяржаўныя ўстановы: Бэція, Баірыкі, Банрыкі і Бікенібэў.
У Бэція, на самай паўднёвай высьпе, знаходзіцца марскі порт, галоўная электрастанцыя, некалькі дзяржаўных установаў, марскі інстытут і некалькі камэрцыйных установаў.
На высьпе Баірыкі, які знаходзіцца ў трох кілямэтрах ад Бэція, знаходзяцца асноўныя дзяржаўныя ўстановы краіны (рэзыдэнцыя прэзыдэнта, парлямэнт, некалькі міністэрстваў, Нацыянальны Суд Кірыбаці, пошта, цэнтральныя офісы тэлекамунікацыйных установаў і гарадзкі рынак.
На Банрыкі знаходзіцца самая вялікая гасьцініца Паўднёвай Таравы, міністэрства адукацыі, нацыянальная бальніца.
На высьпе Бікенібэў знаходзіцца аэрапорт, міністэрства прыродных рэсурсаў.
Усе выспы злучаныя шматлікімі дамбамі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Паўднёвая Тарава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads