Паўлінка (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа)
спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паўлінка» — спэктакль Нацыянальнага тэатру імя Якуба Коласа паводле п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы П. Малчанава.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню камэдыю Я. Купалы Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) прадставіў 12 чэрвеня 1936 году на гастролях у Бабруйску ў «Вечары беларускіх вадэвіляў», у праграму якога таксама ўвайшлі п’есы «Прымакі» Я. Купалы і «Пінская шляхта» В. Дунін-Марцінкевіча.[1]
Па прапанове пастаноўшчыка спэктаклю Я. Купала ўнёс некаторыя зьмены ў тэкст п'есы, каб узмацніць яе сацыяльны зьмест. Так, Якім Сарока, калі прыходзіць да Паўлінкі, прыносіць ёй «Песьню аб Сокале» М. Горкага, якую яны разам чытаюць. Гэтая сцэна, якая, паводле прызнаньня самога аўтара, не магла зьявіцца ў дарэвалюцыйны час па цэнзурных меркаваньнях, увайшла ў канчатковую рэдакцыю п'есы.[1]
![]() |
Прысутнічаючы на рэпэтыцыі маіх п'есаў у БДТ-II, слухаючы музыку да іх, я мяркую, што спэктакль будзе ўдачным. Актораў для выкананьня роляў падабралі ўдала. Рэжысэр Малчанаў правільна трактуе зьмест п'есы. Адчуваецца, што ў яго пастаноўцы спэктакль будзе гучаць паўнакроўнасьцю вобразаў. | ![]() |
Remove ads
Акторы
- Р. Кашэльнікава— Паўлінка
- Ц. Сяргейчык — Сьцяпан Крыніцкі
- А. Лагоўская — Альжбэта
- Л. Мазалеўская — Агата
- В. Бялінскі — Пранцысь Пустарэвіч
- П. Іваноў — Якім Сарока
- В. Тышкевіч — Адольф Быкоўскі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads