Паўночнакаўкаскія мовы
моўная сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўно́чнакаўка́скія мовы (у заходняй літаратуры, радзей: каўка́скія) — абагульнены тэрмін, якім пазначаюць дзьве моўныя сем’і, распаўсюджаныя на Паўночным Каўказе (першапачатковы арэал) і некаторых краінах Блізкага Ўсходу (дыяспара). Серад моўных сем’яў, пад якімі разумеюць панятак паўночнакаўкаскія мовы — абхаска-адыская й наска-дагестанская моўныя сем’і.
У склад паўночнакаўкаскіх моваў агулам уключаюць каля 34—38 жывых ды вымерлых моваў у залежнасьці ад праблемаў адрозьненьня дыялектаў ад моваў[1].
Расейскія лінгвісты Сяргей Старасьцін і Сяргей Нікалаеў, мяркуюць, што дзьве сям’і ў складзе паўночнакаўкаскіх моваў узьніклі з агульнай прамовы (мовы-продку), якая распалася прыблізна 5000 гадоў таму[2]. Тым ня менш, гэтыя гіпотэзы застаюцца мець малую ступень пацьверджаньня і застаюцца спрэчнымі.
Remove ads
Унутраная клясыфікацыя
Серад лінгвістаў, якія падтрымліваюць паўночнакаўкаскую гіпотэзу, збольшага бясспрэчным застаецца тэзіс пра падзел гэтых моваў на абхаска-адыскія й наска-дагестанскія. Тым ня менш, узьнікаюць дыскусіі датычна ўнутранай клясыфікацыі наска-дагестанскіх моваў, наконт чаго дагэтуль не дасягнута агульнага кансэнсусу.
Клясыфікацыя, прыведзеная ніжэй, засноўваецца на гіпотэзе С. Старасьціна й С. Нікалаева[3]:
- Абхаска-адыскія
- Гацкая
- Наска-дагестанскія
- Наскія
- Гурыта-ўрарцкія
- Дагестанскія
- Авара-анда-цэскія
- Лацка-даргінскія
- Лезгінскія
Remove ads
Параўнаньне
Асноўныя гіпатэтычныя падабенствы між наска-дагестанскай і абхаска-адыскай сем’ямі заключаюцца ў сыстэме фаналёгіі. Тым ня менш, абедзьве сям’і адрозьніваюцца ў граматычным пляне.
Асноўныя падабенствы
Абедзьве сям’і вылучаюцца вельмі адметнай фаналягічнай сыстэмай, у якой маецца вялікая колькасьць зычных фанэмаў (напрыклад, убыская мова, у якой іх налічваецца 84) і, наадварот, параўнальна маленькі інвэнтар галосных (напрыклад, абхаская мова — усяго каля 2).
Лінгвістамі таксама прапаноўваліся шэрагі агульных кагнатаў[a] для абедзьвюх сем’яў. Нягледзячы на гэта, большая частка зь іх могуць зьяўляцца запазычаньнямі або супадзеньнямі з прычыны таго, што большасьць марфэмаў у абедзьвюх сем’ях вельмі кароткія, часта складаючыся толькі з аднаго зычнага гуку.
Асноўныя адрозьненьні
Наска-дагестанскія мовы характарызуюцца вельмі складанай марфалёгіяй назоўнікаў. Напрыклад, у цэскіх мовах сэрыя лякатыўных склонаў перасякаецца з сэрыяй суфіксаў, што адказваюць за пазначэньне руху ў дачыненьні да месцазнаходжаньня; у выніку гэтага ўтвараецца корпус з прыкладна 126 лякатыўных суфіксаў.
У адрозьненьне ад гэтага, абхаска-адыскія мовы маюць параўнальна бяднейшую сыстэму марфалёгіі ў назоўнікаў, адрозьніваючы, як правіла, толькі 2-3 склоны. Аднак абхаска-адыскія мовы маюць досыць складаную дзеяслоўную сыстэму (напрыклад, дзеяслоў можа несьці лякатыўныя значэньні).
Параўнаньне лексыкі
Ніжэй прыведзенае параўнаньне лексыкі наска-дагестанскіх ды абхаска-адыскіх моваў на прыкдадзе займеньнікаў і лічэбнікаў.
Remove ads
Крытыка
Ня ўсе лінгвісты й дасьледчыкі прызнаюць адзінства наска-дагестанскіх і абхаска-адыскіх моваў і, як сьледзтва, існаваньне паўночнакаўкаскае надсям’і ўвогуле. Лінгвісты, якія не прызнаюць паўночнакаўкаскую надсям’ю, як правіла, не прымаюць мэтады, якія выкарыстоўвалі ў сваіх дасьледаваньнях Нікалаеў і Старасьцін[5].
Заўвагі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads