Паўночна-Заходняе рускае веча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночна-Заходняе расейскае веча — расейская манархічная партыя ў Паўночна-заходнім краі Расейскай імпэрыі (канец 1905 — травень 1906). Штаб-кватэра ў Вільні. Выдавала газэту «Белая Русь».
Манархічная арганізацыя, якая вельмі блізка стаяла да акцябрыстаў, зь якімі вяла перамовы пра аб’яднаньне.
Галоўная мэта партыі фіксавалася ў Статуце: «…стоячы на глебе маніфэсту 17 кастрычніка 1905 году, Грамадзтва „Паўночна-Заходняе Рускае Веча“ мае мэтай аб’яднаньне расейскага насельніцтва Паўночна-заходняга краю дзеля аховы расейскіх народных інтарэсаў у галіне грамадзка-палітычнага жыцьця ва ўсіх яго праявах. „Рускае Веча“ імкнулася зарыентаваць усё праваслаўнае насельніцтва Беларусі і Летувы на падтрымку самаўладзьдзя як спрадвечна расейскай улады. Партыя высунула і адпаведны лёзунг: „Рускія людзі, заходнія ўскраіны, аб’ядайцеся!“»[1].
Цэнтральны савет заходзіўся ў Вільні і складаўся з 14 членаў. У траўні 1906 году ў выніку ўнутраных супярэчнасьцяў арганізацыя спыніла існаваньне.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads