Паўстаньне Ракацы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўста́ньне Ра́кацы, Нацыяна́льна-вызво́льная вайна́ вуго́рскага наро́ду — паўстаньне ў Вугоршчыне на чале зь сяміградзкім князем Фэрэнцам II Ракацы, якое адбывалася ў 1703—1711 роках падчас змаганьня вугорцаў з дамінаваньнем Габсбургаў. У вугорскай і славацкай літаратуры часта апісваецца як апошняе паўстаньне куруцаў.
Remove ads
Хада паўстаньня
У чэрвені 1703 Фэрэнц II Ракацы вярнуўся ў Вугоршчыну з эміграцыі ў Рэчы Паспалітай і падняў антыгабсбурскае паўстаньне. Да 1705 паўстанцы занялі амаль усю тэрыторыю Вугоршчыны і Сяміградзьдзя. На той час сілы Ракацы налічвалі 31 полк пяхоты і 52 кавалерыйскія палкі. Сабраны ў 1707 року сойм(hu) абвясьціў незалежнасьць Вугоршчыны. У тым самым року аўстрыйцы сьцягнулі на вугорскі фронт значныя сілы ў колькасьці 45 пяхотных і 42 кавалерыйскіх палкоў.
3 жніўня 1708 адбылася бітва пад Трэнчынам, у якой вугорцы панесьлі паразу, а ў кастрычніку страцілі цьвердзі Сольнак і Шарошпатак. Паўстаньне было здушанае, войска распусьцілася, а Ракацы 23 студзеня 1711 вярнуўся ў Рэч Паспалітую.
Remove ads
Глядзіце таксама
Літаратура
- Zygmunt Ryniewicz: Leksykon bitew świata, Wyd. Almapress. Warszawa 2004.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads