Песьні з-за кратаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Песьні з-за кратаў» — кніга вершаў, песень і паэм беларускага паэта Сяргея Новіка-Пяюна. Выдадзена ў 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»,[1] тыраж 3300 экз. Апошняя кніга, выдадзеная пры жыцьці паэта, за год да яго сьмерці.
Remove ads
Зьмест
У зборнік «Песьні з-за кратаў» увайшло 78 твораў аўтара з 1926 па 1969 год. У кнізе, за выключэньнем двух апошніх вершаў, сабраны толькі тыя, якія аўтар стварыў у астрогах, лягерах, ссылках у былой Польшчы, пры гітлераўцах і на сталінскай Калыме.
Не маючы там ні алоўка, ні паперы, Сяргею Новіку-Пяюну давялося ствараць, «запісваць» ды захоўваць у памяці свае творы, і толькі пазьней перанесьці іх на паперу.
У кнігу ўвайшлі ў тым ліку «Зорачкі» (1929 г.), «Над Шчарай» (1943), паэма «Цярністы шлях», і інш.
Remove ads
Глядзіце таксама
- С. Новік-Пяюн: Дні лятуць. Песні з-за кратаў(be)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads