Полацак (часопіс)
беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«По́лацак» — беларускамоўны грамадзкі, гісторыка-культуралягічны і літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваўся ў 1991—1997 гг. у Кліўлэндзе (Агаё, ЗША) беларуска-амэрыканскім культурна-асьветніцкім цэнтрам «Полацак». Галоўная мэта выданьня часопіса — спрыяньне паяднаньню беларусаў замежжа і Бацькаўшчыны.
Remove ads
Разьдзелы і рубрыкі
- «Наша гісторыя»
- «Роднае слова»
- «Чарнобыльскі шлях»
- «Вобразы Бацькаўшчыны»
- «З жыцьця эміграцыі»
- «З эмігранцкіх выданьняў»
Апублікаваў дакумэнты 19-й і 20-й сустрэч беларусаў Паўночнай Амэрыкі, I зьезд беларусаў сьвету, сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак у замежжы, артыкулы па гісторыі і сучасным стане беларускай эміграцыі, матэрыялы пра беларускіх асьветнікаў і інш. Выйшла больш за 40 нумароў.
Рэдактарам часопісу была Сьвятлана Белая. У рэдакцыйную калегія ўваходзілі: Міхась Белямук (сакратар), С. Карніловіч, І. Каханоўская, В. Дубаневіч (МакДэрмат), Л. Лазар-Ханенка, Я. Ханенка.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads