Польскае гістарычнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Польскае гістарычнае таварыства (польск. Polskie Towarzystwo Historyczne) — навуковае таварыства польскіх гісторыкаў. Абʼядноўвае прафэсійных гісторыкаў і аматараў гісторыі.
Гісторыя
Таварыства заснавалі 14 кастрычнка 1886 годзе ў Львове з ініцыятывы польскага гісторыка Ксавэрыя Ліскі дзеля «спрыяньня разьвіцьцю гістарычных навук, з асаблівым асьвятленьнем гісторыі Чырвонай Русі»[1]. Гэта была першая польская арганізацыя, якая займалася вывучэньнем гісторыі, да 1924 год дзеяла пад назвай: «Гістарычнае таварыства ў Львове» (польск. Towarzystwo Historyczne we Lwowie), у 1924 годзе зьмяніла назву на «Польскае гістарычнае таварыства». Першым (з 1887 году) друкаваным органам таварыства быў «Kwartalnik Historyczny» («Гістарычны штоквартальнік»).
Сьпярша дзеяла толькі ў Каралеўстве Галіцыі і Лядамэрыі, з 1913 году існавала філія ў Кракаве. У выніку рэарганізацыі з 1925 году таварыства пашырыла дзейнасьць на ўсю міжваенную Польскую Рэспубліку з далучэньнем Варшаўскага Таварыства аматараў гісторыі як аўтаномнай філіі. Пазьней утварыліся філіі ў Познані[2] і Вільні[3] (1925 год), Лодзі, Любліне і Станіславе (1927 год) ды іншых местах.
18 сакавіка 1928 году на паседжаньні Віленскай філіі абмяркоўвалі прапанову тэрміналягічна аддзяляць летувіскую мову (польск. język letuwski) ад гістарычнай літоўскай (беларускай), а таксама Летуву (польск. Letuwa) — ад гістарычнай Літвы і летувісаў (польск. Letuwini) — ад гістарычных ліцьвінаў, дзе прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Фэлікс Канечны выступіў зь лекцыяй «Этнаграфічная тэрміналёгія ў Вялікім Княстве Літоўскім», адзначаючы: «у крыніцах часта ўпамінаецца літоўская мова, але маецца на ўвазе не летувіская мова, а беларуская. Афіцыйнай мовай у Вялікім Княстве Літоўскім была беларуская»[a][4].
Па Другой сусьветнай вайны адміністрацыйны цэнтар перанесьлі спачатку ў Кракаў, а з 28 верасьня 1947 году — у Варшаву.
Remove ads
Заўвагі
- польск. «W źródłach jest często mowa o języku litewskim, ale rozumieją one przez to nie język litewski, czyli letuwski, lecz białoruski. Językiem urzędowym w W. Ks. Lit. był język białoruski»
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads