Польска-беларускі слоўнік
акадэмічны слоўнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́льска-белару́скі сло́ўнік — акадэмічны даведнік на больш за 40 000 словаў, выдадзены ў 2004 годзе.
Праца па ўкладаньні слоўніка вялася ў аддзеле славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на працягу 1997—2000 гадоў. Галоўнымі аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка зьяўляюцца Яўгенія Волкава і Валянціна Авілава. Вытрымаў два перавыданьні. Прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў. Слоўнік арыентаваны ў першую чаргу на носьбітаў беларускай мовы. Рэдактарам слоўніка выступіў доктар філялягічных навук Генадзь Цыхун. У 2005 годзе выйшла 2-е выданьне слоўніка накладам 2100 асобнікаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads