Пол Скоўлз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пол Ааран Скоўлз (па-ангельску: Paul Aaron Scholes; нар. 16 лістапада 1974 году, Солфард, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клюб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Адзін з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня[5].
Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Ангельшчыны. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах сьвету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасьля Эўра-2004 Скоўлз абвесьціў аб завяршэньні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданьнем засяродзіцца на клюбнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць зь сям’ёй.
Напрыканцы сэзону 2010—2011 гадоў Пол скончыў сваю спартовую кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 году было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасьці гульца да завяршэньня сэзону 2011—2012 гадоў[6]. Аднак 8 студзеня 2012 году вырашыў застацца ў клюбе ў якасьці гульца да траўня 2013 году[7].
Remove ads
Кар’ера
Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, ён ня быў чальцом моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Ангельшчыны. Зрэшты, у наступным сэзоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафэсійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 году, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сэзоне 1994—1995 гадоў. Ягоны дэбют адбыўся 21 верасьня 1994 году ў матчы Кубка Лігі супраць «Порт Вэйл».
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям’ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сьціпласьць і высокую адданасьць гульні[8]. У яго няма асабістага агента, як у большасьці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрвію й амаль не падпісвае рэклямных кантрактаў.
Дасягненьні
Манчэстэр Юнайтэд:
- Чэмпіён Ангельшчыны (10): 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (3): 1996, 1999, 2004
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2009, 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 1999, 2008
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (5): 1996, 1997, 2003, 2008, 2010
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 1999
- Пераможца Клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads