Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Вашынгтон)
статуя скульптара Антонія Попеля ў Вашынгтоне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́мнік Тадэ́вушу Касьцю́шку — статуя Тадэвуша Касьцюшкі скульптара Антонія Попеля ў парку Лафаета (Вашынгтон, ЗША). Уключаны ў рэестар гістарычных мясьцінаў ЗША(en).
Remove ads
Мінуўшчына
Статую выканаў з бронзы польскі скульптар Антоні Попель. Помнік адкрыў 11 траўня 1910 року прэзыдэнт ЗША Ўільям Тафт. Ён пастаўлены непадалёк ад Белага дому, у паўночна-ўсходнім канцы парку Лафаета, на авэню Пэнсыльваніі. Зьяўляецца адным з элемэнтаў Скульптурнага комплексу Амэрыканскай рэвалюцыі, разьмешчанага на пляцах і ў сквэрах Вашынгтону.
16 лістапада 2010 року ў Варшаве адкрытая копія вашынгтонскага помніку.
Уночы з 31 траўня на 1 чэрвеня 2020 року вашынгтонскі помнік Касьцюшку быў звандалізаваны ў часе закалоту па сьмерці Джорджа Флойда.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Сьпіс аб’ектаў, названых у гонар Тадэвуша Касьцюшкі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads