Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Залятурн)
помнік у Залятурне (Швайцарыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Тадэвушу Касьцюшку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швайцарыі ў швайцарскім горадзе Залятурне, з нагоды 200-годзьдзя з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі.[1] Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см.[2] Знаходзіцца ў сквэры ля пратэстанцкай царквы Залятурну.
Помнік | |
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне | |
![]() Толькі што адкрыты помнік Т. Касьцюшку ў Залятурне (21 кастрычніка 2017 г.) | |
Краіна | ![]() |
Места | Залятурн |
Дата заснаваньня | 2017 |
Remove ads
Гісторыя
Ідэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касьцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Залятурне, узьнікла ў 2010 годзе і належыць былому амбасадару Беларусі ў Швайцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай, дзякуючы намаганьням Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі[2]. 17 кастрычніка 2017 году помнік быў усталяваны[3], а 21 кастрычніка таго ж году адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё, на якім, у т. л., прысутнічалі ганаровыя госьці зь Беларусі, Польшчы, Летувы[4], а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краінаў.
Скандал вакол помніку
Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі і сям’і Сапегаў у прыватнасьці. Першапачаткова на помніку плянавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:
![]() |
Zu Ehren von Tadevuš Kaściuška 04.02.1746 — 15.10.1817 dem hervorragenden Sohn Belarus' von dankbaren Landsleuten. Belarussische Vereinigung in der Schweiz 2017 | ![]() |
![]() |
Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў. Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі 2017 | ![]() |
Аднак падобны надпіс не задаволіў польскі бок, і амбасадар Польшчы ў Швайцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Залятурну выкрасьліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную вэрсію[5]. І толькі пасьля ўмяшальніцтва Міністэрства замежных справаў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:
![]() |
Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017 | ![]() |
![]() |
Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі 2017 | ![]() |
Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцьця помніку прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расьцяжку з надпісам: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Залятурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т. Касьцюшку на ягонай радзіме, у Марачоўшчыне[6].
Галерэя
- Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне за некалькі хвілін да ўрачыстага адкрыцьця
- Шыльда ля помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
- Прадстаўнікі беларускай дыяспары падчас урачыстага адкрыцьця помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
- Асьвячэньне помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
- Асьвячэньне помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads