Поня
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́ня — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 44,9 км. Плошча вадазбору 503 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Remove ads
Асноўны прыток — рака Варлынка (праваруч).
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Крыпулі, вусьце ў межах вёскі Бераспоньне. Цячэ ў скразной даліне на поўначы Менскага ўзвышша.
Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, шырынёй 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўтоку ў Бярэзіну зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона асушаная, парэзаная шчыльнай сеткай мэліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае, шырынёй ад 6 м да 30 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads