Попа фон Астэрна
вялікі магістар Тэўтонскага ордэну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Попа фон Астэрна (па-нямецку: Poppo von Osterna; ? — 6 лістапада 1266 або 1267) — дзявяты Вялікі магістар Тэўтонскага ордэну (1253—1256[1][2]).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіў з Вэртгаймаў(d)[3] — франконскага рыцарскага роду з сядзібай у Остэрноге(d) каля Нюрнбэргу. У 1228 року ўступіў у Тэўтонскі ордэн. У 1233 накіраваны тагачасным Вялікім магістрам у Прусію.
У 1239 року памёр ляндмайстар Прусіі(d) і Лівоніі(d) Герман фон Бальк(d), і замест яго быў абраны Попа. Што праўда, у 1241 або 1242 зь невядомых прычынаў яго замяніў Гайнрых фон Вайда(d). Пасьля гэтага фон Астэрна некалькі гадоў правёў у Нямеччыне, зьбіраючы грошы на вайну са Сьвятаполкам II, які падтрымаўпаўстаньне(d) прусаў.
У 1244 року Попа зноў вярнуўся на пасаду прускага ляндмайстра. Зладзіў два наезды ў Памяранію, пасьля чаго Сьвятаполк II быў вымушаны падпісаць мірную дамову 24 лістапада 1248 року. Да гэтай пары, у 1247 року Попа фон Астэрна ўжо пакінуў пасаду і наступныя шэсьць гадоў пражыў у Нямеччыне. Па сконе Гюнтэра фон Вюлерсьлебэна стаў Вялікім магістрам. Палова ордэну не прызнала ягонае абраньне і прызначыла магістрам Вільгельма фон Урэнбаха(d).
На сваёй пасадзе Попа імкнуўся зрабіць Прусію цэнтральнай зямлёй Тэўтонскага ордэну. Дзеля гэтага пачаў з наезду на землі яцьвягаў. У 1254 заручыўся падтрымкай Отакара II Багемскага супраць самбійцаў і да 1255 здолеў здушыць супраціў прусаў. Рукамі палонных плямёнаў збудаваў умацаваньне ў Кёнігсбэргу і колькі замкаў уздоўж Вісьлінскай затокі(d)[4].
Улетку 1256 року сышоў з пасады, але застаўся ордэнскім рыцарам. 24 ліпеня браў удзел у падпісаньні дамовы ў Кцыні між вялікапольскім князем Перамыслам I і Сьвятаполкам II. Імаверна, да скону жыў у Прусіі. Дакладны год сьмерці невядомы, толькі дата: 6 лістапада.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads