Пражэктар (прылада)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пражэктар (прылада)
Remove ads

Пражэктар[1][2] (па-француску: projecteur) — асьвятляльная прылада, якая пераразьмяркоўвае сьвятло лямпы (лямп) унутры малых цялесных вуглоў і забясьпечвае вуглавую канцэнтрацыю патоку. У пражэктары сьветлавы паток лямпы канцэнтруецца ў абмежаваным прасторавым вугле з дапамогаю люстэркаваю ці люстэркава-лінзавай аптычнай сыстэмы. Чарцеж першага пражэктара быў складзены Леанарда да Вінчы ў Атлянтычным кодэксе. Адзін зь першых пражэктараў зроблены Іванам Пятровічам Кулібіным.

Thumb
Пражэктар тыпу 3-15-4Б узору 1939 года з дальнасьцю дзеяньня каля 12 км.
Remove ads

Апісаньне

Thumb
Пражэктары 150 Вт і 1000 Вт, часта, ужываюцца для асьвятленьня гаражных боксаў ці дачных ўчасткаў.

Пражэктар складаецца з крыніцы сьвятла (лямпы, якая дае ненакіраванае, або накіраванае пад шырокім вуглом сьвятло) і рэфлектара і/ці лінзы, якія канцэнтруюць сьвятло ў патрэбным кірунку. Як рэфлектар звычайна выкарыстоўваюць парабалічнае, або гіпэрбалічнае (у выпадку выкарыстаньня разам зь лінзаю) люстэрка. Як лінзу звычайна выкарыстоўваюць лінзу Фрэнэля, што дазваляе дасягнуць меншых габарытаў і масы ў параўнаньні з выкарыстоўваньнем звычайных лінз. Пражэктары, прызначаны для адкрытых прастор.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads