Праклятая вышыня

аповесьць Васіля Быкава From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Праклятая вышыня» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, напісаная ў 1967 годзе. Надрукавана ў часопісе Маладосць №5 за 1968 год[1]. У тым жа годзе аповесьць была надрукаваная Твардоўскім у часопісе «Новый мир» пад назвай «Атака сходу». Пераклад быў выкананы самім Быкавым.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Сюжэт

Суровы, бязьлітасна рэалістычны аповед ад першай асобы пра асуджаную на правал ваенную апэрацыю. У межах насычанай падзеямі кароткай аповесьці Быкаў закрануў шматлікія тэмы, у тым ліку беларускае нацыянальнае пытаньне, савецкія адносіны да палонных, а таксама маладушнасьць і страх на вайне.

Экранізацыя

Паводле аповесьці ў 1975 годзе была зьнятая другая сэрыя трохсэрыйнага фільму Доўгія вёрсты вайны пад назвай «Атака сходу».

Адносіны ўладаў

Твор адразу пасьля публікацыі выклікаў нэгатыўную рэакцыю сярод савецкага кіраўніцтва і генэралаў. Не дапамагло і тое, што ў расейскім перакладзе твор называўся «Атака сходу» — тое, што сходу, павінна было неяк прабачыць няўдачу самой атакі, на думку рэдактароў часопісу «Новый мир». Ці не па ўсіх газэтах пракацілася хваля крытыкі і асуджэньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads