Прапойскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прапойскі замак
Remove ads

Прапойскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Прапойску. Знаходзіўся на стромкім беразе Сажа каля ўтоку ў яго ракі Проні, на тэрыторыі старажытнага гарадзішча. Існаваў у XIII—XVIII стагодзьдзях.

Помнік абарончай архітэктуры
Прапойскі замак
Thumb
Замчышча
КраінаБеларусь
МестаПрапойск
Дата заснаваньняXIII ст.

Remove ads

Гісторыя

Драўляны замак у Прапойску збудавалі ў XIII ст. Захаваліся апісаньні замка 1564 і 1681 гадоў. Пацярпеў ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), па чым замак аднавілі.

Хоць у канцы XVII — пачатку XVIII ст. Прапойск страціў сваё стратэгічнае значэньне, аднак яшчэ ў 1780 годзе ўпамінаўся аточаны палісадам замак. У канцы XVIII ст. у выніку праведзенага князем А. Галіцыным на пляцоўцы замчышча плянаваньня зьніклі абарончыя валы і рэшткі замка.

Remove ads

Архітэктура

На 1564 год меў драўляныя вежы і сьцены, вежу-браму і пад’ёмныя масты-«ўзводы». Зьвесткі пра колькасьць вежаў у замку адсутнічаюць. Грэбенем вала, які ішоў у паўднёвым кірунку, над абарончым ровам разьмяшчаліся замкавыя гародні. З поўдня і ўсходу замак прыкрываўся стромкім 20-мэтровым абрывам у бок Сажа. У ваенны час у замку была невялікая сталая залога з 10—20 казакоў на чале з ротмістрам.

Інвэнтар за 1681 год зафіксаваў замак як невялікую фартыфікацыю, абгароджаную «палямі». Упамінаюцца «брама, драніцамі крытая», «форта у паркане да вады», жылыя і гаспадарчыя пабудовы (хаты белыя, піўніца, 2 сьвірны, сыраварня, пякарня, З стайні, лазьня, шопа)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads