Нестандартны дыялект

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нестандартны дыялект
Remove ads

Нестанда́ртны дыяле́кт альбо прастамоўе — адна з формаў нацыянальнае мовы, якая ня мае рэгуляцыі альбо ня мае інстытуцыйнае падтрымкі, якімі валодае стандартны дыялект альбо літаратурная норма.

Thumb
Спэцыфіка мовы мастацкае літаратуры

Такое парушэньне літаратурных нормаў носьбітамі нестандартнага дыялекту не ўсьведамляецца, яны не адрозьніваюць літаратурныя й нелітаратурныя нормы.

Як і любы іншы дыялект, нестандартны дыялект валодае ўнутрана ўзгодненай сыстэмай граматыкі. Прыметнік «нестандартны» ня мае на ўвазе, што дыялект няправільны, менш лягічны ці іншым чынам непаўнавартасны. Гэта азначае толькі тое, што дыялект не зьяўляецца сацыяльна ўспрыманай нормай для публічнай прамовы.[1]

Некаторыя лінгвісты лічаць усе нестандартныя дыялекты граматычна паўнавартаснымі разнавіднасьцямі мовы.

Remove ads

Словы й выразы

Прыклады словаў і выразаў нестандартнага дыялекту беларускае мовы: «абармот», «выскаляцца», «перціся на ражон», «раней яны прыгажэй была», «сягоньня» альбо «сягоння»; «віз, кінь, кіт / вуз, кунь, кут» і іншыя.

Прыклады

Аднімі з прыкладаў нестандартнага дыялекту зьяўляюцца палескія гаворкі.

Іншым прыкладам нестандартнага дыялекту беларускай мовы можна лічыць трасянку.

Глядзіце таксама

Бібліяграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads