Шафранавая рэвалюцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шафранавая рэвалюцыя
Remove ads

Шафра́навая рэвалю́цыя — сэрыя антыўрадавых пратэстаў у М’янме цягам 2007 року. Непасрэднай прычынай пачатку пратэстаў 15 жніўня было неабвешчанае рашэньне кіроўнае хунты, Дзяржаўнае рады міру і разьвіцьця, скасаваць субсыдыі на паліва, што спрычыніла рэзкі скачок цэнаў на дызэль і бэнзін на 66%[1], а коштаў на звадкаваны прыродны газ — у пяць разоў меней чым за тыдзень[2].

Хуткія факты Дата, Месца ...

На чале пратэстаў сталі студэнты і апазыцыя, у тым ліку жанчыны. Ладзіліся кампаніі негвалтоўнага супраціву. Сьпярша хунта імгненна на іх рэагавала, дзясяткі пратэстоўцаў былі арыштаваныя і затрыманыя. З 18 верасьня да пратэстаў далучыліся тысячы будысцкіх манахаў, пакуль яны не былі брутальна разагнаныя ўрадавымі сіламі 26 верасьня[3].

Thumb
Манахі зьбіраюцца ў пагадзе Швэдагон у Янгоне

Выраз «Шафранавая рэвалюцыя» паходзіць ад колеру робаў будысцкіх манахаў, якія былі правадырамі пратэстаў[4]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads