Прыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)
карціна Казімера Альхімовіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прыдарожны крыж» (па-польску: Przydrożny krzyż, па-летувіску: Pakelės kryžius) — палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1905 годзе.
Апісаньне
Твор падкрэсьлівае каштоўнасьць веры й сьціпласьць вясковага насельніцтва. Альхімовіч увекавечыў зямлю — самастойнае, кіраванае сваімі законамі ўтварэньне, — у якой чалавек можа быць няпрошаным госьцем. Намаляваная такім чынам казачная зямля нагадвае паэтычныя творы Адама Міцкевіча, прысьвечаныя літоўскім пушчам. Тытульны крыж і хату за ім на ўскрайку лесу мастак прадставіў у чароўнай нактурнай дэкарацыі, падкрэсьліваючы хуткаплыннасьць жыцьця й прыгажосьць прыроды.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads