Прыказка
сталы выраз From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пры́казка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Па форме і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналягічны сказу: ён валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасьцю. Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш.
Вывучэньнем прыказак з лінгвістычных пазыцыяў займаецца фразэалёгія.
Прыказка — гэта «фальклёрны мікратэкст»[1]: у ім філязофскі зьмест спалучаецца з дасканаласьцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагодзьдзяў. Яе кампанэнты часта зьвязваюцца ўнутранай рыфмай: Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай.
Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, бо іх выкарыстаньне не абумоўленае заканамернасьцямі лексыка-граматычнай спалучальнасьці са словамі свабоднага ўжываньня. Нават дыскурсіўная залежнасьць прыказак меншая ў параўнаньні з прымаўкамі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads