Прымакі (спэктакль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прымакі» — спэктакль, пастаўлены ў 2007 годзе рэжысэрам Аляксандрам Гарцуевым у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры і прымеркаваны да 125-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы.
Remove ads
Гісторыя
Першая пастаноўка «Прымакоў» у Гарадзенскім абласным тэатры адбылася напярэдадні 90-годзьдзя Янкі Купалы ў 1972 годзе.[1]
Сюжэт
Даміцэля, прачуўшыся раніцай, знаходзіць у сваім ложку не мужа, а свайго кума Максіма. А ў гэты час яе муж Трахім салодка сьпіць у чужое хаце са сваёй кумой Паланеяй. Гісторыя ўскладняецца тым, што дзеці згубіўшыхся ў начных прыгодах сваякоў кахаюць адзін аднаго і хочуць ажаніцца. Ці ня стане бурны сямейны канфлікт перашкодай іх шчасьцю? Рэжысэр вырашае спэктакль у жанры вадэвілю зь яскравымі народнымі песьнямі і танцамі. Яркая, амаль што лубочная сцэнаграфія ў спалучэньні з народнай вопраткай надаюць спэктаклю яркасьць і відовішчнасьць.[2]
Remove ads
Творчая задума
![]() |
Трэба паглядзець на старонкі Купалы, калі чалавек удумлівы, то за камічнай формай … адчуе вялікі боль за наш народ, за нашу Радзіму, таму што Купала не быў дурным пустым чалавекам, ён не мог проста так пісаць гэтую камэдыю. Праз камэдыю праглядаліся сьлёзы. І спачуваньні да свайго народа. Так я разумею гэтую п’есу, лічу, што зрабіў у гэтым тэатры дыптых «Раскіданае гняздо» і «Прымакі». Гэта розныя па жанры спэктаклі, як падасца на першы погляд, адзін — камэдыя, а другі — трагэдыя. Але ў гэтым спалучэньні і ёсьць сэнс нашага жыцьця — ад камэдыі да трагэдыі адзін крок. Сьлёзы і сьмех стаяць побач. Вось так мы жывем. … [гэтая п’еса] пра нас. Тут можа ў трошкі перабольшанай форме, але гэта не пра п’янку, не пра бойкі, а пра ўзаемаадносіны людзей, як людзі іншым разам і любяць адзін аднаго і ненавідзяць адначасова. Вось гэтае спалучэньне, яно такое дзікаватае трохі, і хочацца, як Купала казаў, да зор, да неба, ну, мабыць, так некалі і будзе. | ![]() |
— Рэжысэр Алякандар Гарцуеў аб творы Купалы[3] |
Акторы
- Сяргей Курыленка
- Аляксандар Шоўкаплясаў
- Сьвятлана Завадзкая
- Ала Лук’янава
- Аляксандар Калагрыў
- Аксана Машынкова
- Уладзімер Капранаў
- Аляксандар Глотаў і інш.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads