Прыёрбанк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прыёрбанк (таксама Пріорбанк[5]) — найбуйнейшы[6] беларускі прыватны банк. Мае 37 цэнтраў банкаўскіх паслугаў, 44 пазыковыя цэнтры[7] і 4 даччыныя прадпрыемствы: «Дом Офіс 2000», «Прыёрлізінг», «Райфайзэн-Лізінг», «Сёмая лінія»[8].
Remove ads
Гісторыя
«Прыёрбанк» быў заснаваны 20 студзеня 1989 г. як Менскі інавацыйны банк. Сярод акцыянэраў банку былі Менскі аўтамабільны завод, Беларуснафта, Гомельскае прадпрыемства транспарту нафты «Дружба» і іншыя.
У 1991 г. банк быў перайменаваны ў Беларускі прамыслова-інавацыйны банк «Прыёрбанк». У лістападзе 1991 году банк быў акцыянаваны і атрымаў Генэральную ліцэнзію на ажыцьцяўленьне апэрацыяў у замежных валютах. Была вызначана стратэгія разьвіцьця «Прыёрбанку» як унівэрсальнага, а не спэцыялізаванага банку.
Яшчэ на этапе станаўленьня была зроблена стаўка на актыўнае фінансаваньне найбуйнейшых дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў. У 1994—1995 гадох адчыніліся прадстаўніцтвы «Прыёрбанку» ў Нямеччыне, Польшчы і Расеі.
У чэрвені 1998 г. акцыянэрам (27%) зрабіўся Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, у жніўні 2008 году ЭБРР прадаў свой пакет.
«Прыёрбанк» быў адным з заснавальнікаў нацыянальнай картачнай сыстэмы «БелКарт», зрабіўся першым сярод беларускіх крэдытна-фінансавых інстытутаў чальцом плацёжных асацыяцыяў VISA International і MasterCard / Europay[9].
У 2003 годзе 50% акцыяў ААТ «Прыёрбанк» набыла аўстрыйская банкаўская група Raiffeisen International. Пасьля гэтая доля была павялічана да 87,74%.
На сёньняшні дзень філіяльная сетка ААТ «Прыёрбанк» складае больш за 90 пунктаў продажаў.
З красавіка 2023 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[10].
Remove ads
Акцыянэры
На дадзены момант 87,74% акцыяў належаць Raiffeisen International Bank-Holding AG, астатнія акцыі належаць дзяржаўным органам і прыватным інвэстарам[11]. У пачатку 2009 г. Raiffeisenbank выказваў намер зрабіцца ўладальнікам 100% акцыяў «Прыёрбанку»[12].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads