Прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі 2013 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі 2013 году
Remove ads

Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Грузіі адбыліся 27 кастрычніка 2013 року. Гэта шостыя прэзыдэнцкія выбары ў дзяржаве пасьля аднаўленьня незалежнасьці ад СССР у 1991. Папярэдні прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі ня меў права браць удзел у выбарах, паколькі канстытуцыя Грузіі забараняе займаць гэтую пасаду больш чым два разы запар.

Хуткія факты Кандыдат, Георгі Маргвелашвілі ...

Па інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта набудуць моц прынятыя парлямэнтам у 2010—2013 папраўкі ў канстытуцыю, якія значна абмяжоўваюць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы на карысьць прэм’ер-міністра і ўраду[1].

Remove ads

Перадгісторыя

На парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2012 року прапрэзыдэнцкая партыя Адзіны нацыянальны рух страціла большасьць, якую заваявала кааліцыя Грузінская мара на чале зь Бідзінам Іванішвілі, які стаў новым прэм’ер-міністрам.

Адзіны нацыянальны рух зладзіў папярэднія выбары дзеля вылучэньня кандыдата на прэзыдэнцтва. У гэтых праймэрыз перамог Давіт Бакрадзэ[2].

12 чэрвеня пра свой намер балятавацца абвясьціла Ніно Бурджанадзэ[3].

Remove ads

Кандыдаты

23 верасьня Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі зарэгістравала 23 кандыдаты ў прэзыдэнты, хоць Акакі Асатыяні абвясьціў пра зьняцьце ўласнай кандыдатуры на карысьць Ніно Бурджанадзэ. 10 кандыдатаў вылучаныя ад палітычных партыяў, а 13 — незалежнымі ініцыятыўными групамі[4][5]:

  • Міхаіл Салюашвілі
  • Нэстан Кіртадзэ
  • Шалва Натэлашвілі (Лейбарысцкая партыя Грузіі)
  • Мамука Чаханэлідзэ
  • Георгі Таргамадзэ (Хрысьціянска-дэмакратычны рух)
  • Сярго Джавахідзэ («За справядлівую Грузію»)
  • Георгі Лілюашвілі
  • Ляван Чачуа
  • Аўтандыл Маргіяні
  • Мамука Мелікішвілі
  • Нугзар Аваліяні
  • Тэймураз Бабахідзэ
  • Тамаз Бібілуры
  • Давіт Бакрадзэ (Адзіны нацыянальны рух)
  • Георгі МаргвелашвіліГрузінская мара»)
  • Коба Давіташвілі (Партыя народу)
  • Акакі Асатыяні (Зьвяз традыцыяналістаў Грузіі)
  • Ніно Бурджанадзэ (Дэмакратычны рух — Адзіная Грузія)
  • Ніно Чанішвілі
  • Зураб Харатышвілі («Эўрапейскія дэмакраты Грузіі»)
  • Картлёс Гарыбашвілі
  • Тэймураз Мжавія (Хрысьціянска-дэмакратычная народная партыя)
  • Георгі Чыгладзэ
Remove ads

Вынікі

У выніку выбараў большасьць галасоў выбарцаў атрымаў Георгі Маргвелашвілі — 62,11% галасоў, апярэдзіўшы Давіда Бакрадзэ з 21,73% і Ніно Бурджанадзэ, якая атрымала 10,18%, астатнія кандыдаты не атрымалі больш за 3% адсоткі ад галасоў выбарцаў[6]. Яўка выбарцаў склала 47%[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads