Прэзыдэнцкія выбары ў Летуве 2019 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзыдэнцкія выбары адбыліся ў Летуве 12 траўня і 26 траўня 2019 року. Паколькі ніводзін з кандыдатаў не набраў у першым туры 50% галасоў, у другі тур выйшлі Інгрыда Шыманіце і Гітанас Наўседа. Дзейная прэзыдэнтка Даля Грыбаўскайце не магла ўдзельнічаць у выбарах з-за канстытуцыйнага абмежаваньня двума тэрмінамі.
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Remove ads
Галасаваньне
Удзельнічаць у выбарах атрымалі права 9 кандыдатаў.
- Нагліс Пуцяйкіс — дэпутат Сойму, старшыня Летувіскай цэнтрысцкай партыі.
- Валянцінас Мазуроніс — дэпутат Эўрапарлямэнту, колішні міністар навакольнага асяродзьдзя. Незалежны.
- Гітанас Наўседа — эканаміст, лектар. Незалежны.
- Арвідас Юазайціс — філёзаф, колішні алімпіец. Незалежны.
- Інгрыда Шыманіце — дэпутат Сойму, колішняя сябра Рады Банка Летувы, колішняя міністарка фінансаў. Незалежная, вылучаная Саюзам Айчыны.
- Віцяніс Андрукайціс — эўрапейскі камісар, колішні міністар аховы здароўя. Вылучаны Сацыял-дэмакратычнай партыяй.
- Саўлюс Сквярняліс — дзейны прэм’ер-міністар Летувы, колішні міністар унутраных справаў. Незалежны, вылучаны Зьвязам сялянаў і зялёных і Сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыяй.
- Міндаўгас Пуйдокас, дэпутат. Незалежны.
- Вальдэмар Тамашэўскі, дэпутат Эўрапарлямэнту, старшыня Выбарчай акцыі палякаў Летувы.
У першым туры ніводзін з кандыдатаў не набраў больш за 50% галасоў, таму ў другі тур трапілі два прэтэндэнты, якія атрымалі найбольшую колькасьць галасоў выбарцаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads