Прэстан
горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэ́стан (па-ангельску: Preston) — горад на паўночным беразе ракі Рыбл. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ланкашыра, Ангельшчына. Горад атрымаў статус «сіці» толькі ў 2002 годзе, стаўшы 50-м горадам Ангельшчыны з такім статусам у 50-годзьдзе панаваньня каралевы Лізаветы II[2]. Насельніцтва Прэстана складае 114 300 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Прэстан і навакольлі прадстаўляюць сабой сьведчаньні старажытнарымскай дзейнасьці, у асноўным у выглядзе захавалай рымскай дарогі, якая вяла да лягера ўва Ўолтан-ле-Дэйл. Сам горад быў заснаваны англамі, а ягоная назва паходзіць ад старажытнаангельскае мовы, што азначае «паселішча сьвятара». У Сярэднявеччы Прэстан быў парафіяй. У 1179 годзе паводле выдадзенай хартыі, места атрымала гандлёвы статут, што надала яму статус мястэчка. У Прэстане тэкстыль пачалі вырабляць зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя, калі ў дамах людзі ткалі воўну мясцовае вытворчасьці. Флямандзкія ткачы, якія пасяліліся ў гэтым рэгіёне ў XIV стагодзьдзі, дапамагалі разьвіваць прамысловасьць. У пачатку XVIII стагодзьдзя Эдмунд Каламі апісваў Прэстан як сымпатычны горад з заможнай шляхтай[3]. У горадзе нарадзіўся сэр Рычард Аркрайт, вынаходнік прадзільнае машыны. Самы хуткі пэрыяд росту і разьвіцьця гораду супаў з індустрыялізацыяй і пашырэньнем тэкстыльнае вытворчасьці. Прэстан быў адным з квітнеючым горадам падчас Індустрыяльнай рэвалюцыі, стаўшы густанаселеным інжынэрным цэнтрам з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі. Тэкстыльны сэктар гораду апынуўся ў заняпадзе зь сярэдзіны XX стагодзьдзя, а пасьля Прэстан сутыкнуўся з аналягічнымі праблемамі іншых постіндустрыяльных паўночных гарадох, у тым ліку з дэіндустрыялізацыяй, эканамічнай нястачай і жыльлёвымі праблемамі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads