Пушкіны

расейскі дваранскі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пу́шкіны (па-расейску: Пушкины) — расейскі шляхецкі род. Род занесены ў VI частку радаводных кніг Кастрамской, Маскоўскай і Наўгародзкай губэрняў.

Хуткія факты Тытул, Краіна паходжаньня ...

Род паходзіць ад легендарнага выхадца «зь немец» мужа сумленнага Радшы. Некаторыя дасьледнікі атаясамляюць яго з Ратмірам, служкам Аляксандра Неўскага. Таксама адным з продкаў роду лічаць наўгародзкага віцязя Гаўрылу Алексіча, яшчэ аднаго паплечніка Неўскага. Іх нашчадак у 7-м калене, Рыгор Аляксандравіч, празваны «Пушка» (па-беларуску: Гармата), быў родапачынальнікам Пушкіных. Аб службе родапачынальніка нічога невядома, але паколькі адзін з яго сыноў быў баярынам, Рыгор Аляксандравіч быў выдатным служылым чалавекам, які валодаў вялікімі вотчынамі.

Remove ads

Галіны

Род досыць рана падзяліўся на мноства галін, шматлікія зь якіх схуднелі. Ад пятага зь 7 сыноў родапачынальніка пайшлі 5 асноўных галін роду:

  • Старэйшая галіна Пушкіных (наўгародзкая), нашчадкі Аляксандра Рыгоравіча Пушкіна;
    • Баярцавы;
    • Шарапавы;
  • Сярэдняя галіна Пушкіных, нашчадкі Мікіты Рыгоравіча Пушкіна;
    • Курчавы;
    • Ражновы;
  • Уліціны-Пушкіны, нашчадкі Васіля Рыгоравіча Ўліты;
    • Мусіны-Пушкіны;
      • графы Мусіны-Пушкіны;
        • Мусін-Пушкін, Апалос Апалосавіч (1760 — 1805);
    • Калагрывавы;
      • Павадовы;
    • Бабрышчавы-Пушкіны;
    • Шаферыковы-Пушкіны;
  • Таварковы, нашчадкі Фёдара Рыгоравіча Таварка;
  • Малодшая галіна Пушкіных, нашчадкі Канстанціна Рыгоравіча Пушкіна.

Адгалінаваньнем роду таксама лічацца Ждан-Пушкіны[1].

Remove ads

Найбольш вядомыя

  • Васіль Цімафеевіч, езьдзіў у 1495 у Вялікае Княства Літоўскае ў сьвіце вялікай князёўны Алены Іванаўны.
  • Астафій Міхайлавіч Пушкін быў паслом у Рэч Паспалітую (1581), вёў перамовы з Антоніё Пасэвінам, у 1592 быў пасланы ў Нарву для перамоваў са швэдзкімі пасламі, пры Гадунове ўзьведзены ў думныя дваране і прызначаны ваяводам у Табольск (? — 1602).
  • Іван Міхайлавіч Вялікі (? — 1612) быў маскоўскім лоўчым і думным дваранінам
  • Мікіта Міхайлавіч (? — 1622) — акольнічы
  • Гаўрыіл Рыгоравіч Пушкін (каля 1560 — 1638) — сакольнічы ў Лжэдзьмітрыя І;
  • Рыгор Гаўрылавіч (каля 1605 — 1656), сын папярэдняга, улюбёнец цара Аляксея Міхайлавіча, быў намесьнікам ніжагародзкім, паслом у Рэч Паспалітую (1650), баярынам і аружэйнічым.
  • Мацьвей (каля 1630—1706) і Якаў ( 1699) Сьцяпанавічы, пляменьнікі папярэдняга, былі баярамі пры Пятры Вялікім; зь іх першы за ўдзел у змове сасланы ў Енісейск, а сын яго Фёдар ( 1697) пакараны.

Галіна, зь якой паходзіў Аляксандар Пушкін, вылучылася ў сярэдзіне XVI ст.; чальцы гэтай — малодшай у родзе — галіны не падымаліся вышэй званьня стольніка, і толькі Іван Фёдаравіч Кукіш быў акольнічым.

Remove ads

Радавод

Рыгор Аляксандравіч Пушкін (XIV ст. ― 1380)
 │
 ├──>Аляксандар 
 │       └─>Старэйшая галіна Пушкіных
 │
 ├──>Мікіта Рыгоравіч
 │       └─>Сярэдняя галіна Пушкіных
 │
 ├──>Васіль Уліта
 │       └─>Уліціны-Пушкіны
 │
 ├──>Фёдар Таварак ( пасьля 1433)
 │       └─>Таваркавы
 │
 ├──>Канстанцін
 │       └─>Малодшая галіна Пушкіных
 │
 ├──>Андрэй, бязьдзетны
 │
 └──>Іван, бязьдзетны

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads