Пшамыслаў Гасеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пшамыслаў Эдгар Гасеўскі (па-польску: Przemysław Edgar Gosiewski; 12 траўня 1964 году, Слупск — 10 красавіка 2010 году, пад Смаленскам) — польскі палітык.
Закончыў юрыдычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту (1989, абарона працы магістэрскай 1997), сярод яго выкладчыкаў быў Лех Качынскі[2]. За студэнцкім часам дзейнічаў у апазыцыі. Быў працаўніком бюро прафзьвязу Салідарнасьць. Быў адным з заснавальнікаў партыі Пагадненьне цэнтру (Porozumienie Centrum), а таксама Права і справядлівасьць.
Пачынаючы з 2001 году тройчы абіраўся дэпутатам у Сойм з выбарчай акругі 33 Кельцы[3]. У Сойме 4-га скліканьня (2001—2005) быў чальцом сьледчай камісіі. У Сойме 5-га скліканьня (2005—2007) быў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (3 лістапада 2005 — 19 ліпеня 2006), міністрам-старшынём пастаяннага камітэту Рады Міністраў (14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007), намесьніка прэм’ер-міністра (8 траўня 2007 — 7 верасьня 2007 ды 11 верасьня — 16 лістапада 2007), падсакратара стану ў канцылярыі (адміністрацыі) прэм’ер-міністра. У Сойме 6-га скліканьня (з 2007) быў зноў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (13 лістапада 2007 — студзень 2010), а пазьней адным з намесьнікаў старшыніі партыі.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы [4].
Пахаваны на Вайсковых могілках на Павонзках ў Варшаве.
Remove ads
Крыніцы й заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads