Пярнумаа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярнумаа (па-эстонску: Pärnumaa або Pärnu maakond) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзьбярэжжы Рыскага заліву. Мяжуе з паветамі Ляэнэмаа і Рапламаа на поўначы і паветамі Ярвамаа і Вільяндзімаа на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненьні дзеліцца на 2 гарады і 19 воласьцяў.
Амаль палова тэрыторыі пакрытая лесам. Працякае рака Пярну. У склад павету ўваходзяць выспы Кіхну і Манілайд. Разьмешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павету знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).
Павет зьяўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads