Піксэл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Піксэл
Remove ads

Пі́ксэл (па-ангельску: pixel, скар. ад «анг. picture element» — «элемэнт відарысу») — найдрабнейшая адзінка лічбавага відарысу (лічбавай выявы) у растравай графіцы.

Thumb
Павялічаная выява, выкананая ў раставай графіцы: зьлева — з паўторам піксэлаў, справа — зь бікубічнай інтэрпаляцыяй

Кожны піксэл відарысу — аб’ект, які характарызуецца азначаным колерам або градацыяй шэрага колеру. Адзін піксэл можа захоўваць інфармацыю толькі пра адзін колер, што й асацыюецца зь ім.

Таксама піксэл — гэта найменшая адзінка відарысу, які атрымоўваюць з дапамогай графічных сыстэм вываду інфармацыі (кампутарныя маніторы, друкаркі і г. д.). У сучасных графічных сыстэмах часьцей за ўсё мае квадратную форму. Ад колькасьці піксэлаў залежыць дэталёвасьць відарысу.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads