Піраміды Гізы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Піраміды Гізы
Remove ads

Піраміды Гізы знаходзяцца на плято Гіза ў прыгарадах Каіру (Эгіпет). Гэты комплекс старажытных помнікаў уключае тры піраміды, вядомыя як Вялікія Піраміды, а таксама скульптуру Вялікага Сьфінкса. Яны разьмешчаныя ў пустыні на адлегласьці каля 8 км ад старога гораду Гіза на рацэ Ніле і каля 25 км на паўднёвы захад ад цэнтру Каіру. Піраміда Хеопса — адзіны ацалелы помнік зь Сямі цудаў сьвету.

Хуткія факты Краіна, Тып ...
Remove ads

Апісаньне

Гэты старажытнаэгіпецкі нэкропаль складаецца з піраміды Хуфу (вядомай як Вялікая піраміда і піраміда Хеопса), некалькі меншай піраміды Хафры за некалькі сотняў мэтраў на паўднёвы захад і адносна сьціплых памераў піраміды Менкаура за некалькі сотняў мэтраў далей на паўднёвы захад, а таксама шэрагу менш буйных суправаджаючых будынкаў, вядомых як піраміды царыц, тратуары і піраміды даліны. Вялікі Сьфінкс разьмешчаны на ўсходнім баку комплексу тварам на ўсход. Шматлікія навукоўцы працягваюць лічыць, што Сьфінкс мае партрэтнае падабенства з Хафрой.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Піраміды Гізысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads