Пітэрбара

места ў Кембрыджшыры (Ангельшчына, Вялікабрытанія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітэрбара
Remove ads

Пі́тэрбара (па-ангельску: Peterborough) — горад у графстве Кембрыджшыр, Ангельшчына. Насельніцтва на 2017 год складала 202 тысячаў чалавек[1]. Першапачаткова знаходзіўся ў складзе Нортгэмптаншыра, але з 1974 году ён стаў часткай Кембрыджшыра. Горад знаходзіцца ў 122 км на поўнач ад Лёндана, на рацэ Нэнэ, якая выцякае ў Паўночнае мора ў 48 км на паўночны ўсход. Чыгуначная станцыя гораду ёсьць важным прыпынкам на галоўнай лініі ўсходняга ўзьбярэжжа, якая злучае паміж сабой Лёндан і Эдынбург. Насельніцтва места хутка павялічылася пасьля будаўніцтва тутака чыгункі ў XIX стагодзьдзі, і Пітэрбара стаў прамысловым цэнтрам, асабліва вядомым сваёй вытворчасьцю цэглы. Пасьля Другой сусьветнай вайны рост гораду амаль спыніўся, гэтак жа зьмянілася структура эканомікі. Сёньня занятасьць у прамысловасьці значна зьнізілася, а значная частка новых працоўных месцаў прыпадае на фінансавыя паслугі.

Хуткія факты
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads