Пітэр Джон Мэё
ангельскі мовазнавец-славіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пітэр Джон Мэё (па-ангельску: Peter John Mayo; 16 лютага 1944, Лёндан — 1 студзеня 2004) — ангельскі мовазнавец-славіст і папулярызатар беларусістыкі ў Вялікабрытаніі.
Remove ads
Кар’ера
Мэё нарадзіўся ў Лёндане. Скончыў Бірмінггэмскі ўнівэрсытэт у 1966 годзе.
У 1969-97 гадах працаваў выкладчыкам Шэфілдзкага ўнівэрсытэту, а з 1998 году — унівэрсытэту г. Экзэтэр. Сябра Брытанскай унівэрсытэцкай асацыяцыі славістаў (у 1978-80 г.г. — яе сакратар).[1]
У 1982 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па філялёгіі[1].
Беларусіст
Мэё дасьледаваў лексыкаграфію, марфалёгію і сынтаксіс беларускай і расейскай моваў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (A Grammar of Byelorussian. — Sheffield, 1976), разьдзела «Беларуская мова» у калектыўнай манаграфіі «Славянскія мовы» (The Slavonic Languages. — London,1993), шматлікіх артыкулаў па беларускай і славяназнаўчай тэматыцы. Аўтар рэцэнзій на беларускія мовазнаўчыя дасьледаваньні, падручнікі, слоўнікі.[1][2]
У 1979-88 г.г. Мэё быў рэдактарам «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх дасьледаваньняў»), з 1989 — славянскага аддзела рэфэратыўнага бібліяграфічнага даведніка «Modern Languages Studies» («Сучасныя лінгвістычныя дасьледаваньні»). Займаўся падрыхтоўкай ангельска-беларускага слоўніка, варыянт якога выйшаў у Менску ў 1995 г. пад назвай «Кішэнны англійска-беларуска-рускі слоўнік».[1][3]
Мэё быў шматгадовым сябрам Ангельска-беларускага таварыства і апекуном Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads