Remove ads

Рабаам — цар юдэйскі, сын і пераемнік Саламона.

Паводле Бібліі, узышоў на сталец ва ўзросце 41 году і валадарыў 17 гадоў. Пры ім адбыўся падзел Ізраільска-Юдэйскага царства на Ізраільскае і Юдэйскае. За сталіцу меў Ерусалім, галоўны горад Юдэі. Нягледзячы на ператварэньне сталіцы і 15 іншых гарадоў у моцныя крэпасьці, на пятым годзе свайго валадарства пацярпеў паражэньне ад эгіпецкага цара Сусакі. Біблія падае яго прадаўжальнікам разьбэшчанага вобраза жыцьця свайго бацькі Саламона, які меў шмат жонак і наложніцаў і мноства дзяцей ад іх. Любімай жонкай Раваама была Мааха, дачка ці ўнучка Авесалома. Сваім пераемнікам на стальцы ён прызначыў свайго сына Авію.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads