Разумнік Ўіл Гантынг
фільм 1997 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Разумнік Ўіл Гантынг» (па-ангельску: Good Will Hunting) — мастацкі фільм, зьняты рэжысэрам Гасам ван Сэнтам ў 1997 годзе, драма. Фільм прысьвечаны памяці Алена Гінзбэрга й Ўільяма Бэроўза. Фільм уваходзіць у сьпіс 250 лепшых фільмаў па вэрсіі IMDB.
Remove ads
Сюжэт
Ўіл Гантынг (Мэт Дэйман) — хлопец з геніяльным інтэлектам, які дазваляе яму рабіць адкрыцьці ў найноўшых абласьцях матэматыкі, і эйдэтычнай памяцьцю, пры дапамозе якой яму зь лёгкасьцю атрымоўваецца назапашваць энцыкляпэдычныя веды. Але сам носьбіт гэтых талентаў мала надае ім значэньня: так, працуе ён простым прыбіральшчыкам у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, а пражывае — адзін у бедна абстаўленым доме ў заняпалых ваколіцах паўднёвага раёну Бостана. Зьяўляючыся хлопцам, што не атрымаў добрага выхаваньня, ён падсьвядома абвінавачвае сябе ў сваім няшчасным жыцьцёвым старце і ператварае гэтую схаваную нянавісьць да сябе ў форму самасабатажу як на сваёй прафэсійнай ніве, так і ў эмацыйным пляне.
Remove ads
У ролях
- Мэт Дэйман — Ўіл Гантынг
- Робін Ўільямз — Шон Мэгўайр
- Бэн Афлек — Чакі Сэліван
- Стэлян Скарсгард — Джэральд Ламбо
- Міні Драйвэр — Скайлер
- Кейсі Афлек — Морган О’Мэйлі
- Коўл Гаўзэр — Білі МакБрайд
- Джон Майтан — Том
Узнагароды
Оскар
- Найлепшы актор другога пляну (Робін Ўільямз)
- Найлепшы арыгінальны сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
Бэрлінскі кінафэстываль
- Срэбраны мядзьведзь за выбітны ўнёсак (Мэт Дэйман)
Прэмія European Film Awards
- Выбітны эўрапейскі ўнёсак у сусьветны кінэматограф (Стэлян Скарсгард)
Залаты Глёбус
- Лепшы сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
National Board of Review
- Асаблівы ўнёсак у кінэматограф (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads