Раманавы
расейская імпэратарская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раманавы (рас. Романовы) — баярскі род Маскоўскай дзяржавы, які насіў такое прозьвішча з канца XVI стагодзьдзя, з 1613 году — дынастыя маскоўскіх гаспадароў (самаабвешчаная з 1721 году — «імпэратарамі усерасейскімі»). Простая лінія роду спынілася па сьмерці маскоўскай гаспадыні Лізаветы Пятроўны, з 5 студзеня 1762 году сталец перайшоў выхадца з дынастыі Гольштайн-Готарпаў (малодшай галіны Ольдэнбурскай дынастыі) сына Ганны Пятроўны і герцага Карла Фрыдрыха Гольштайн-Готарпа Карла Пэтэра Ульрыха Гольштайн-Готарпа (пазьнейшы маскоўскі гаспадар Пётар III), які паводле дынастычнай умовы, прызнаваўся выхадцам з Дому Раманавых. Ад гэтага часу выхадцы з дынастыі маюць назву Гольштайн-Готарп-Раманавы.
Remove ads
Гісторыя
Дакумэнтальна вядомым продкам Раманавых быў Андрэй Іванавіч Кабыла, баярын маскоўскіх князёў сярэдзіны XIV стагодзьдзя. Продкі Раманавых да пачатку XVI стагодзьдзя называліся Кошкінамі, пазьней Захар'інымі. Узвышэньне Захар'іных адбылося ў другой трэці XVI стагодзьдзя, калі маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран ажаніўся з дачкой Рамана Юр'евіча — Анастасіяй. Пачынальнікам роду Раманавых быў трэці сын Рамана — Мікіта. Зь яго сыноў набольшую вядомасьць атрымалі Фёдар і Іван.
Узвышэньне Раманавых пачалося за Дзьмітрыем Самазванцам I, за Дзьмітрыем Самазванцам II Фёдара Іванавіча (пастрыжанага ў манахі пад імём Філярэт) абвясьцілі маскоўскім патрыярхам. На земскім саборы 1613 году яго сына Міхаіла Фёдаравіча абралі маскоўскім гаспадаром.
Па Кастрычніцкім перавароце (1917 год) большасьць з роду Раманавых апынулася ў эміграцыі[1].
У ліпені 1918 году прапанову ад Летувіскай Тарыбы стаць каралём Летувы пад імём «Міндаўгаса II» прыняў нямецкі прынц і вайсковец Вільгельм Карл фон Урах, які паходзіў зь Вюртэмбэрскага дому — найбліжэйшых сваякоў Раманавых[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads