Раман Давыскіба
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́н Давыскі́ба (нар. 31 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Маладэчна-2018».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец ДЮСШ гораду Жлобіну. Юнаком трапіў у структуру менскага «Дынама», дзе з 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 27 верасьня 2020 году, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Віцебску» (1:0) і быў заменены ў другім тайме. У сэзоне 2021 году пачаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе дынамаўцаў. Пры гэтым спачатку выходзіў у стартавым складзе, пасьля пачаў пераважна выходзіць на замену.
У сакавіку 2022 году на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[5]. У складзе салігорскай каманды быў гульцом ратацыі, часьцей выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Шахцёр»[6]. У студзені 2023 году пачаў трэнавацца разам з «Дынама»[7], аднак неўзабаве быў пераведзены ў дубль, дзе і пачаў сэзон 2023 году. У ліпені 2023 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з сталічным клюбам[8] і неўзабаве далучыўся да складу наваполацкага «Нафтану»[9].
У сьнежні 2023 году выправіўся на прагляд у казаскі «Кайсар»[10][11], а ў лютым 2024 году стаў гульцом «Гомля»[12]. У новай камандзе стаў гульцом асноўнага складу ў другой палове дэбютнага сэзону, а ў пачатку 2025 году склаў новы кантракт з клюбам[13], але ня быў гульцом першага складу. У выніку ў ліпені 2025 году перайшоў да складу «Маладэчна-2018»[14], якое на той час займала апошні радок у Найвышэйшай лізе.
Міжнародная
У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 9 кастрычніка 2020 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру (1:2) і забіўшы адзіны гол сваёй каманды.
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Беларусі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads