Раман Лісоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Лісоўскі (нар. 22 лістапада 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Віцебск».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у менскім МТЗ-РІПА. У юнацкім узросьце апынуўся ў структуру барысаўскага БАТЭ. У 2019 годзе гуляў за клюбны дубль. У пачатку 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы» і ў лютым падпісаў кантракт з камандай[4]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 15 сакавіка 2020 году ў адказным чвэрцьфінальным матчы супраць берасьцейскага «Дынама», выйшаўшы на замену ўжо ў дададзены час. 17 траўня 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць менскага «Дынама» (0:1). У далейшым працягваў гуляць пераважна за дубль «Іслачы», часам прыцягваючыся да галоўнай каманды.
У сакавіку 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Віцебску»[5]. Пачаў трывала зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У сьнежні 2021 году вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[6], а ў студзені 2022 году клюбы дамовіліся аб пераходзе паўабаронцы ў віцебскую каманду на трывалай аснове[7]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads