Раман Мсьціславіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Мсьціславіч Галіцкі (пасьля 1160 — 19 чэрвеня 1205) — першы галіцка-валынскі князь (1199—1205).

Remove ads
Паходжаньне
Сын уладзімера-валынскага і кіеўскага князя Мсьціслава Ізяслававіча і Агнэсы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча.
Жыцьцяпіс
У 1168—1170 гадах князь наўгародзкі. Пасьля сьмерці бацькі з 1170 годзе — князь Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199 годзе авалодаў таксама стальцом суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 гадох падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўднёва-Заходняй Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцьвягамі. Адмовіўся ад прапановы рымскага папы Інакенцыюса III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцьця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў князя Лешку.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads