Рандо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рандо́ (па-француску: rondeau, ад rond — кола) — адна з так званых цьвёрдых формаў лірычнай паэзіі. Зьявілася ў Францыі ў XIV стагодзьдзі ў выніку разьвіцьця ідэі рандэля. Рандо мае шмат варыяцыяў, якія аб’ядноўвае шэраг характэрных рысаў: верш складаецца з 15 радкоў, сярод якіх двойчы паўтараецца так званы рэфрэн — пачатковыя словы першага радка, якія не абавязкова павінны рыфмавацца зь іншымі радкамі; астатнія радкі рыфмуюцца толькі на дзьве рыфмы. Напрыклад, рандо можа мець наступную схему: a-a-b-b-a a-b-b-R a-a-b-b-a-R, дзе R — рэфрэн.
Прыкладам рандо можа служыць верш Рыгора Крушыны:
- І сны, і мары — музы чары —
- Ствараюць казку дзіўных дзён.
- І думак цэлы легіён
- Снуецца ў сонечным абшары;
- Далёкі сьпеў ужо чуцён.
- Празрысты сьвеціцца вялён
- Празь цёплы подых лёгкай пары…
- Прыемны мне прыносяць плён
- І сны, і мары.
- Мне сьніцца дом і пышны клён,
- І ўжо няма ніводнай хмары.
- Адно цьвітуць, цьвітуць як лён
- І сны, і мары.
У беларускай літаратуры першым ўжыў форму рандо Максім Багдановіч[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads