Расейская рэспубліка

назва Расеі з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1917 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Расейская рэспубліка
Remove ads

Расе́йская рэспу́бліка (па-расейску: Россійская республика) — назва Расеі з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1917 году. Абвешчаная пастановай Часовага ўраду ад 1 (14) верасьня 1917 году[1]. 5 (18) студзеня 1918 году Ўсерасейскі Ўстаноўчы збор у законе пра зямлю зацьвердзіў назву «Расейская рэспубліка», а затым абвясьціў Расею дэмакратычнай фэдэратыўнай рэспублікай (аднак гэта ня мела практычнага значэньня, бо яшчэ да гэтага Ўсерасейскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясьціў фэдэратыўны лад Расейскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэньне «Расейская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 году два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расейская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расея ў гэтым дакумэнце называецца «Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Хуткія факты
Remove ads

Беларускія нацыянальныя арганізацыі

У пэрыяд 1905—1917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расеі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расейскіх народаў Расеі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расеі, у выніку якой у Расеі будзе ўтвораная фэдэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях разьвіцьця Расеі й Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі.

Ужо пасьля канца існаваньня Расейскай рэспублікі і прыходу ёй на зьмену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацыяў першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленьне не-савецкае фэдэратыўнае Расеі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[2][3]. Падобныя пляны таксама падзялялі расейскія эсэры і габрэйскія сіяністы[2].

У сьнежні 1917 году Ўсебеларускі зьезд сфармуляваў ідэю стварэньня Беларускае Народнае Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расеі[3]

Remove ads

Дзяржавы-пераемніцы

Крыніцы й заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads