Распушчальнасьць
уласьцівасьць хімічнага рэчыва распускацца ў іншым From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Распушча́льнасьць — здольнасьць рэчыва, якое называецца рашчынным кампанэнтам, утвараць рашчыну зь іншым рэчывам, вядомым як рашчыньнік. Супрацьлеглая ўласьцівасьць завецца нераспушчальнасьцю, то бок немагчымасьць рашчыннага кампанэнта ўтварыць такую рашчыную.

Ступеня распушчальнасьці рэчыва ў пэўным рашчыньніку звычайна вызначаецца як канцэнтрацыя рашчыннага кампанэнта ў насычанай рашчыне, то бок рашчыне, у якой распусьціць больш рэчыва ўжо немажліва[1]. У гэтым стане абодва рэчывы знаходзяцца ў стане раўнавагі распушчальнасьці. Для некаторых рэчываў і рашчыньнікаў можа не існаваць такой мяжы, у такім выпадку яны лічацца «зьмяшальнымі ўва ўсіх суадносінах»[2]. Рашчынны кампанэнт можа быць у цьвёрдым, вадкім або газападобным стане, у той час як рашчыньнік звычайна бывае цьвёрдым або вадкім. Абодва могуць быць чыстымі рэчывамі або ўжо рашчыннымі сумесямі. Газы заўсёды зьмяшальныя ў любых прапорцыях, за выключэньнем вельмі экстрэмальных сытуацыяў[3]. Цьвёрдае або вадкае рэчыва можа «распусьціцца» ў газе толькі пасьля пераходу ў газападобны стан.
Распушчальнасьць перадусім залежыць ад складу рашчыннага кампанэнта і рашчыньніка, улучна зь іхным pH і наяўнасьці іншых распушчаных рэчываў, а таксама ад тэмпэратуры і ціску. Гэтую залежнасьць часта можна растлумачыць узаемадзеяннямі паміж часьцінамі, як то атамамі, малекуламі або іёнамі, абодвух рэчываў, а таксама тэрмадынамічнымі паняткамі, такімі як энтальпія і энтрапія. Пры пэўных умовах канцэнтрацыя распушчанага рэчыва можа перавышаць ягоную звычайную мяжу распушчальнасьці. У выніку ўтвараецца перанасычаная рашчына, якая лічыцца мэтастабільнай і хутка вылучае залішняе рэчыва пры зьяўленьні адпаведнай стадыі нуклеацыі[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads