Рафал Аўгустыняк

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рафал Аўгустыняк
Remove ads

Ра́фал Аўгусты́няк (па-польску: Rafał Augustyniak; нар. 14 кастрычніка 1993 году) — польскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Легія» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Аўгустыняк пачаў сваю футбольную кар’еру ў невялікіх клюбах, адкуль пасьля сэзону 2010—2011 гадоў да клюбу «Відзэў», дзе спачатку выступаў у моладзевай лізе. Потым на некаторы час выправіўся ў арэнду ў седлецкі клюб «Погань». Дэбютаваў гульца ў Экстраклясе за «Відзэў» адбыўся 26 ліпеня 2013 году ў матчы супраць быдгашчанскай «Завішы», які скончыў перамогаў лодчанцаў зь лікам 1:2. У сэзоне 2014—2015 гадоў ужо пасьля вылету каманды ў Першую лігу, выконваў абавязкі капітана «Відзэва». 23 студзеня 2015 году склаў 4-гадовы працоўны кантракт зь беластоцкай «Ягелёніяй»[2]. Дэбютаваў за беластоцкую дружыну 14 сакавіка 2015 году ў матчы супраць лэнчынскай «Гурніка» (2:1), выйшаўшы на поле на 76-й хвіліне матчу[3].

Аднак, у складзе «Ягелёніі» гулец амаль не знаходзіўся, бо некалькі разоў звычайна выпраўляўся ў арэнды ў клюбы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2018 годзе ягоны кантракт быў выкуплены лягніцкай «Медзьдзю», якая прасунулася ў Экстраклясу. Аўгустыняк быў футбалістам асноўнага складу, але паводле вынікаў сэзону 2018—2019 гадоў клюб быў вымушаны пакінуць элітны дывізіён. Сам гулец жа далучыўся да расейскага «Ўралу», за які правёў некалькі сэзонаў. 30 ліпеня 2022 году склаў трохгадовую працоўную дамову зь «Легіяй»[4]. 2 верасьня 2022 году ўлучыў мяч у браму «Радомяка», і, такім чынам, першы ягоны гол у кашулі варшаўцаў стаў пераможным, бо «Легія» здабыла перамогу ў матчы зь лікам 1:0[5].

Міжнародная

Быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Польшчы на кваліфікацыйныя матчы супраць зборных Вугоршчыны, Андоры і Ангельшчыны да чэмпіянату сьвету 2022 году. Дэбютаваў у складзе зборнай у матчы супраць зборнай Ангельшчыны 31 сакавіка 2021 году, зьявіўшыся да пляцоўцы на замену[6].

Remove ads

Дасягненьні

«Легія»:

  • Уладальнік Кубка Польшчы: 2023, 2025
  • Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2023, 2025

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads