Робэрт Сабаліч
славенскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́бэрт Са́баліч (па-славенску: Robert Sabolič; нар. 18 верасьня 1988 году) — славенскі хакеіст, нападнік клюбу «Алімпія» і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў кар’еру на радзіме ў клюбе «Есэніцэ», а потым «Акроні». Пазьней гуляў за швэдзкі клюб «Сёдэртэлье»[2]. У сэзоне 2013—2014 году ў складзе «Інгальштату» стаўся чэмпіёнам Нямеччыны[3][4]. Сабаліч згуляў важную ролю ў посьпеху клюбу, зарабіўшы 14 пунктаў (9 галоў, 4 перадачы) у 21 гульні розыгрышу плэй-оф[5]. Пасьля двух сэзонаў, праведзеных у ніжагародзкім «Тарпэда», Сабаліч сышоў з Кантынэнтальнай хакейнай лігі, склаўшы 26 ліпеня 2019 году гадавы кантракт з швайцарскім клюбам «Амбры-Піёта»[6]. Пасьля гуляў за швэдзкі «Оскарсгамн», нямецкі «Крэфэльд Пінгвін» і аўстрыйскі «Філях».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads