Роджаныя пад Сатурнам

раман Віктара Вальтара From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Роджаныя пад Сатурнам» — раман Віктара Вальтара, напісаны ў 1920-х і ўпершыню апублікаваны ў 19911992 у газэце «Голас Радзімы», які апісвае жыцьцё беларускай дыяспары ў Празе 1920-х.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Гісторыя публікацыі

Адзін рукапісны асобнік патрапіў у Цэнтральную навуковую бібліятэку Акадэміі навук Летувы, адкуль Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Ф. Скарыны замовіў мікрафільм рукапісу (цяпер захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы НАН Беларусі)[1]. У пачатку 1930-х раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў перапісаны некалькімі вучнямі Дзьвінскай беларускай гімназіі[2]. Яшчэ ў 1932 годзе часопіс «Беларуская школа ў Латвіі» ў пятым нумары паведамляў аб падрыхтоўцы да выданьня рамана, і запрашаў яго падтрымаць, але сродкаў не знайшлося[2]. Толькі ў 19911992 гг. сем з паловай месяцаў з нумара у нумар рэдакцыя «Голасу Радзімы» знаёміла сваіх чытачоў з раманам Віктара Вальтара[3].

Remove ads

Аўтабіяграфічнасьць

Раман «Роджаныя пад Сатурнам» у многім гісторыка-аўтабіяграфічны[1]. У сюжэце паўстаюць буйныя тагачасныя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, якія знайшлі сталы прытулак у Чэхаславаччыне — П. Крачэўскі, Т. Грыб, Я. Станкевіч і П. Вяршынін. У асобе галоўнага героя твора Пётры Тугоўскага аўтар увасобіў некаторыя аўтабіяграфічныя рысы.

Праблематыка

На думку А. Пашкевіча, В. Вальтар, узьнімаючы праблемы, характэрныя для расейскай клясычнай літаратуры (Ф. Дастаеўскі, І. Тургенеў), з ідэйным патасам дапісваў мастацкія старонкі беларускай прозы 1920-х гг. — на агульнафілязофскае накладваў нацыянальную праблематыку[2]. Як адзначае дасьледнік, у эпізодах рамана бачыцца ўплыў гістарычнай аповесьці «Лябірынты» Вацлава Ластоўскага: скіраванасьць на вывучэньне эзатэрычных, астральных праяваў жыцьця[2]. Галоўная думка да якой прыводзіць аўтар чытача: карысным грамадзтву можа быць толькі шчасьлівы чалавек[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads