Родная мова

мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднімі пакаленьнямі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ро́дная мо́ва — адно з найважнейшых паняцьцяў сацыялінгвістыкі і этналёгіі, якое ў наш час набыло паліталягічнае гучаньне і міждысцыплінарны статус[1].

Родная мова — гэта мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднімі пакаленьнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі. Родная мова служыць падмуркам этнічнага самаўсьведамленьня чалавека, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі[2][1][3][4][5].

Дзеля прыцягненьня ўвагі да праблемы захаваньня моўнай шматстатнасьці ЮНЭСКО заснавала Міжнародны дзень роднай мовы.

Remove ads

Іншыя азначэньні

Часам родную мову атаясамліваюць з мовай, на якой чалавек мысьліць без дадатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вусновай і пісьмовай форме[1] і якой чалавек «валодае з максымальнай глыбінёй і поўнасьцю, на якой лягчэй, хутчэй і прасьцей яму думаецца, якая ёсьць для яго найбольш звыклай і зручнай формай выразу думак і моўных зносінаў»[6]. Аднак многія дасьледнікі зьвяртаюць увагу на тое, што паняцьці роднай і функцыянальна першай мовы ня ёсьць раўназначнымі[5].

Некаторыя лінгвісты традыцыйна азначаюць родную мову як мову, засвоеную ў дзяцінстве, навыкі выкарыстаньня якой у асноўным захоўваюцца і ў сталым веку[7]. Аднак падобнае азначэньне больш адпавядае паняцьцю «першая мова» (анг. first language), у той жа час родная мова ня зводзіцца да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсьліваюцца заганы ідэнтыфікацыі паняцьця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампэтэнцыі, бо нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую афэктыўную прывязанасьць да іншай мовы, якую і называюць роднай[8]. Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якогасьці чалавека можа зьмяняцца на працягу жыцьця[8]. У падручніку з сацыялінгвістыкі Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсьліваецца, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»[9].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads